Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление Статистический комитет РБ 129 29.09.2016 Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) "Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі" і ўказанняў па яе запаўненні

ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 верасня 2016 г. № 129

Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь,  зацверджанага  Указам  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  ад  26  жніўня  2008 г. № 445  «О  некоторых  вопросах  органов  государственной  статистики»,  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць прыкладзеныя:

1.1.форму  дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасці  1-бібліятэка  (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год;

1.2.Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2016 год.

2.Распаўсюдзiць указаную ў  падпункце  1.1 пункта  1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на юрыдычныя асобы, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іх адасобленыя падраздзяленні, якія маюць асобны баланс, з’яўляюцца публічнымі бібліятэкамі, або ў структуру якіх уваходзяць публічныя бібліятэкі.

3.Прызнаць cтраціўшымі сілу:

пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 г. № 193 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» і ўказанняў па яе запаўненні»;

пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2013 г. № 200 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 г. № 193».

4.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.

Старшыня        І.В.Мядведзева

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Нацыянальнага

статыстычнага камітэта

Рэспублікі Беларусь

29.09.2016 № 129

 

Прадстаўляюць

Тэрмін прадстаўлення

юрыдычныя асобы, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іх адасобленыя падраздзяленні, якія маюць асобны баланс, з’яўляюцца публічнымі бібліятэкамі, або ў структуру якіх уваходзяць публічныя бібліятэкі,

аддзелу ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта

аддзелы ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў – агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя

галоўнаму ўпраўленню ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта

галоўныя ўпраўленні ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў – агрэгаваныя першасныя статыстычныя даныя

Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – афіцыйную статыстычную інфармацыю па сагласаванай праграме Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту Рэспублікі Беларусь

15 студзеня

25 студзеня

5 лютага

25 лютага


 

Поўная назва юрыдычнай асобы

 

Поўная назва адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы Паштовы адрас (фактычны)

Электронны адрас (www, e-mail)

Рэгістрацыйны нумар рэспандэнта ў статыстычным рэгістры (ОКПО)

Уліковы нумар плацельшчыка (УНП)

Код мясцовасці, дзе знаходзіцца публічная бібліятэка: 1 – горад і паселак гарадскага тыпу,

2 – сельскі населены пункт

 

1

2

3

 

 

 

 

РАЗДЗЕЛ І

МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА

Табліца 1

 

 

Код радка

 

Колькасць будынкаў –

усяго, адзінак

Плошча памяшканняў – усяго,

м2, у цэлых лічбах

З яе плошча памяшканняў

Колькасць пасадачных месцаў для карыстальнікаў, адзінак

Колькасць бібліятэчных пунктаў, адзінак

для захоўвання бібліятэчнага фонду

для абслугоўвання карыстальнікаў

якія патрабуюць капітальнага рамонту

у аварыйным стане

А

1

2

3

4

5

6

7

8

01

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Код радка

Колькасць персанальных камп’ютэраў, адзінак

Наяўнасць электроннай пошты

(так – 1, не – 2)

Наяўнасць доступа ў Інтэрнэт

(так – 1, не – 2)

Аб’ем уласных баз даных, тысяч запісаў

усяго

з іх бібліяграфічных

з іх аб’ем электроннага каталога

(з графы 13)

А

9

10

11

12

13

14

01

 

 

 

 

 

 

 

РАЗДЗЕЛ ІІ

КОЛЬКАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ І НАВЕДВАННЯЎ

Табліца 2

 

 

Код радка

Колькасць карыстальнiкаў, чалавек

Колькасць наведванняў, адзiнак

усяго

з iх аддаленых (віртуальных) (з графы 1)

з iх дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў

(з графы 1)

усяго

з iх аддаленых (віртуальных) (з графы 4)

А

1

2

3

4

5

02

 

 

 

 

 


РАЗДЗЕЛ ІІІ

ФАРМІРАВАННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ БІБЛІЯТЭЧНАГА ФОНДУ

Табліца 3

экзэмпляраў

 

Назва паказчыкаў

 

Код радка

 

Колькасць дакументаў – усяго

(сума граф з 2 па 11)

У тым ліку

З графы 1

 

кніг, брашур

перыядычных выданняў

 

мікраформаў

аўдыёвізуальных дакументаў

 

выяўленчых дакументаў

 

электронных дакументаў

 

іншых дакументаў

 

мастацкай літаратуры

 

на беларускай мове

 

часопісаў

 

газет

грампласцінак, магнітафонных стужак, кампакт- дыскаў

 

дыяфільмаў, дыяпазітываў

 

відэакасет

А

Б

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

Налічвалася на канец справаздачнага года………..

Паступіла за справаздачны год…………………………..

Выбыла за справаздачны год…………………………..

Выдана за справаздачны год…………………………..

з іх дзецям ва ўзросце да

15 гадоў…………….......

 

03

04

05

06

07

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

РАЗДЗЕЛ ІV МІЖБІБЛІЯТЭЧНЫ АБАНЕМЕНТ


РАЗДЗЕЛ V

ЗВЕСТКІ АБ БІБЛІЯТЭЧНЫХ РАБОТНІКАХ

Табліца 4        Табліца 5

чалавек


      

Кіраўнік рэспандэнта або ўпаўнаважаны на складанне і прадстаўленне першасных

статыстычных даных работнік рэспандэнта

                                                       

(пасада)               (подпіс)     (ініцыялы, прозвішча)

             20       г.

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кантактнай асобы, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты)        (дата складання дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці)


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта

Рэспублікі Беларусь 29.09.2016 № 129

 

УКАЗАННІ

па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-бібліятэка (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі»

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-бібліятэка (Мінкультуры)

«Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» (далей – справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іх адасобленыя падраздзяленні, якія маюць асобны баланс, з’яўляюцца публічнымі бібліятэкамі, або ў структуру якіх уваходзяць публічныя бібліятэкі.

2.Юрыдычныя асобы, якія не ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іх адасобленыя падраздзяленні, якія маюць асобны баланс, складаюць справаздачу, уключаючы даныя па ўваходзячым у іх структуру падраздзяленням, якія не маюць асобнага балансу.

ГЛАВА 2

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА I

«МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА»

3.У графе 1 паказваецца агульная колькасць будынкаў, адведзеных пад асноўныя, дапаможныя, службовыя і іншыя памяшканні, у тым ліку і арандаваных, акрамя ўласных будынкаў, цалкам здадзеных у арэнду.

4.У графе 2 паказваецца агульная плошча ўсіх памяшканняў, якая ўключае ў сябе плошчу ўсіх занятых памяшканняў (асноўных, службовых і дапаможных), як ва ўласных, так і ў арандаваных будынках, незалежна ад таго, знаходзяцца яны па аднаму ці па некалькіх адрасах. Звесткі аб памеры плошчы памяшканняў указваюцца на аснове тэхнічнага пашпарта ці дагавору арэнды.

5.У графе 3 паказваецца плошча памяшканняў ці часткі памяшкання, якая выкарыстоўваецца для размяшчэння бібліятэчнага фонду.

6.У графе 4 паказваецца сумарная плошча памяшканняў ці часткі памяшканняў, якая выкарыстоўваецца ў якасці чытальнай залы, для абслугоўвання абанентаў, правядзення лекцый, сустрэч з карыстальнікамі і іншых мерапрыемстваў з насельніцтвам.

7.Графы 5 i 6 запаўняюцца на падставе акта (заключэння) ці складзенага ва ўстаноўленым парадку іншага дакумента, які характарызуе стан уласных (неарандаваных) памяшканняў.

8.У графе 7 паказваецца агульная колькасць пасадачных месцаў, якія бібліятэка прадстаўляе карыстальнікам. Гэты паказчык уключае колькасць месцаў, абсталяваных для карыстальнікаў у чытальных залах, у даведачна-інфармацыйных службах, каля каталогаў, для групавой работы, месцаў у памяшканнях для работы з аўдыёвізуальнымі сродкамі, месцаў для работы з камп’ютэрам, кабін для індывідуальнай работы і гэтак далей.

9.У графе 8 паказваецца колькасць пунктаў абслугоўвання карыстальнікаў, арганізаваных бібліятэкай за яе межамі.

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II

«КОЛЬКАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ I НАВЕДВАННЯЎ»

І РАЗДЗЕЛА IIІ «ФАРМІРАВАННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ БІБЛІЯТЭЧНАГА ФОНДУ»

10.Раздзел II запаўняецца на аснове гадавых вынікаў адпаведных раздзелаў дзённіка бібліятэкі, фармуляраў чытачоў, якія наведвалі бібліятэку ў справаздачным годзе.

11.У графе 1 раздзела II паказваецца агульная колькасць карыстальнікаў бібліятэкі, якая  складаецца  з  колькасці  карыстальнікаў,  якія  непасрэдна  наведвавалі  бібліятэку, і аддаленых (віртуальных) карыстальнікаў, зарэгістраваных на сайце бібліятэкі.

Аддалены (віртуальны) карыстальнік – карыстальнік, які зарэгістраваны на сайце бібліятэкі і карыстаецца яго рэсурсамі (паслугамі) у адпаведнасці з існуючай у бібліятэцы тэхналогіяй.

У графе 2 раздзела II паказваецца агульная колькасць аддаленых (віртуальных) карыстальнікаў, якая вызначаецца як колькасць неаднолькавых кодаў карыстальнікаў, зарэгістраваных на серверы бібліятэкі на дату складання справаздачы.

У графе 4 раздзела II паказваецца агульная колькасць наведванняў бiблiятэкi карыстальнiкамi, якія непасрэдна наведвавалі бібліятэку (у тым ліку удзельнiкамi лекцый, прэзентацый i iншых мерапрыемстваў для карыстальнiкаў), а таксама наведванняў у аддаленым (віртуальным) рэжыме за год.

Агульная колькасць наведванняў бібліятэкі ажыццяўляецца падсумаваннем колькасці карыстальнікаў, якія непасрэдна наведвавалі бібліятэку, і ўлічаны кожным структурным падраздзяленнем бібліятэкі, і колькасці аддаленых (віртуальных) наведванняў. Агульная колькасць наведванняў бібліятэкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з існуючай у бібліятэцы тэхналогіяй, у тым ліку з дапамогай сродкаў аўтаматызацыі.

Аддаленае (віртуальнае) наведванне – зафіксаваны сродкамі аўтаматызацыі запыт на сайт бібліятэкі.

12.Даныя раздзела IІІ запаўняюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па ўліку і захаванню бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджанай загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 1998 г. № 300 (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1998 г., № 24; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 4, 8/7548).

Уліковай адзінкай бібліятэчнага фонду з’яўляецца экзэмпляр.

13.Па радку 04 раздзела IІІ паказваюцца даныя аб новых паступленнях  у бібліятэчны фонд шляхам атрымання абавязковага экземпляра, куплі, падпіскі, дарэння.

14.Па радку 05 раздзела IІІ паказваюцца даныя аб тых адзінках бібліятэчнага фонду, якія спісаны па акту.

15.У графе 1 раздзела IІІ паказваюцца даныя аб усіх выданнях і матэрыялах, якія былі ўключаны ў бібліятэчны фонд і выключаны з яго (кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мікраформы, аўдыёвізуальныя, выяўленчыя і электронныя дакументы, нотныя, картаграфічныя выданні, спецыяльныя віды навукова-тэхнічнай літаратуры і дакументацыі).

16.Даныя ў графе 1 раздзела IІІ павінны быць роўныя суме даных у графах з 2 па 11.

ГЛАВА 4

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА V

«ЗВЕСТКІ АБ БIБЛIЯТЭЧНЫХ РАБОТНIКАХ»

17.У графе 1 паказваецца колькасць ўсяго бібліятэчнага персаналу, які непасрэдна працуе з фондамі і наведвальнікамі.

18.У графах з 2 па 5 паказваюцца даныя аб адукацыi бібліятэчнага персаналу незалежна ад таго, якую пасаду займаюць работнікi. Асобы, якія навучаюцца ў вышэйшых навучальных ўстановах і тыя, якія вучыліся, але не скончылі іх, паказваюцца па той адукацыі, якую яны атрымалі да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову.

19.У графах 3 і 5 паказваюцца даныя аб тых работніках, якія маюць бібліятэчную адукацыю.

Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькі  для запаўнення справаздачы.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №35 от 14.12.2016 О выдаче в 2017 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №37 от 30.12.2016 О внесении изменения в Правила технической эксплуатации судоходных гидротехнических сооружений Приказ Минтранс РБ №11-Ц от 13.01.2017 О внесении дополнений в приказ Министерства транспорта и коммуникаций от 30 ноября 2016 г. № 381-Ц Постановление Минтранс РБ №36 от 20.12.2016 О внесении дополнений и изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №3 от 28.02.2017 О введении в 2017 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования Постановление Минтранс РБ №7 от 24.03.2017 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №8 от 24.03.2017 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 7 сентября 2006 г. № 34 Постановление Минтранс РБ №10 от 03.04.2017 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 февраля 2017 г. № 3 Постановление Минтранс РБ №11 от 04.04.2017 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 мая 2006 г. № 13 Постановление Минтранс РБ №13 от 13.04.2017 О некоторых вопросах осуществления мероприятий технического (технологического, поверочного) характера